https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аналітыкі распавялі, з чаго пачаўся нафтавы крызіс


Сённяшні крызіс на сусветным рынку нафты - прагназуемы трэнд, пра які эксперты гаварылі яшчэ ў канцы 2019 года.
Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Нафта, каранавірус і новая рэальнасць" заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін.

Эксперт звярнуў увагу, што ў канцы 2019 года шэраг азіяцкіх, амерыканскіх і еўрапейскіх аналітычных цэнтраў у адкрытых публікацыях папярэджвалі аб рэзкім спадзе цэн на нафту ў бліжэйшы час. "Мы назіраем нейкі прагназуемы трэнд, які пачаў рэалізоўвацца", - адзначыў Аляксей Аўдонін. Паводле яго слоў, з 2019 года адчувалася, што тэмпы сусветнай эканомікі ў цэлым і Кітая ў прыватнасці пачынаюць падаць. Як вынік: зніжалася спажыванне энерганосьбітаў.

Спад цэн на нафту ў 2020 годзе чакаўся, магчыма, не такі рэзкі. Але свае карэктывы ўнёс каранавірус. У лістападзе 2019-га ў Кітаі выявілі так званага нулявога, першага заражанага пацыента. "Пік прыпаў на студзень, калі многія аналітычныя цэнтры заявілі аб хуткім і даволі моцным спадзе эканомікі Кітая, аднаго з асноўных спажыўцоў нафты. Гэтыя інфармацыйныя паведамленні ўплывалі на дынаміку энергетычных рынкаў", - звярнуў увагу аналітык БІСД.

На думку Аляксея Аўдоніна, каб прагназаваць развіццё сітуацыі, трэба па магчымасці адкінуць эмоцыі, панічныя настроі і не рабіць скарацечных высноў, якія навязваюцца рознымі інфармацыйнымі каналамі. Кіраўніцтву ж краін важна мець свой экспертны пул, здольны зазірнуць за гарызонт падзей і падказаць, як правільна выпрацоўваць тыя ці іншыя рашэнні.

Прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка падзяліўся сваімі назіраннямі за тым, што адбываецца на нафтавым рынку.

"Выразна кідаецца ў вочы адна простая рэч: цэны падаюць, а вялікіх здзелак няма. Па сутнасці, мы не бачым выразных рухаў на рынку. Ёсць спад кошту акцый асобных кампаній, але нафта яшчэ нікуды не пайшла. Яшчэ ніхто не скарыстаўся момантам. Пакуль ідзе "прыстрэлка", - сказаў ён.

Што датычыцца прычын таго, што адбываецца, то, каб іх устанавіць, трэба шукаць, чые інтарэсы за ўсім гэтым стаяць. "У першую чаргу ў гэтай сітуацыі спрабуюць перарабіць, перакроіць рынак, стварыць і запоўніць нішы", - лічыць Аляксандр Цішчанка.

18 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Нефть Ценообразование Кризис Коронавирус Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме