https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі бізнес супраць ізаляцыі з-за каранавіруса


Такое меркаванне выказаў бізнесмен, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Павел Бачарнікаў.
Пандэмія каранавіруса паставіла многія краіны, у тым ліку і Беларусь, перад выбарам паміж нацыянальнай ізаляцыяй і глабальнай салідарнасцю. "Прэзідэнтам зроблена стаўка на салідарнасць, разумнасць і з`яднанасць нацыі. І ў гэтым не абысціся без нас. Я не хачу ізаляцыі і татальнага кантролю. А гэта значыць - ніякай панікі і выразнае прытрымліванне курсу на поспех, як гэта адбылося ў Кітаі. Яны выйшлі з гэтай гісторыі яшчэ мацнейшымі", - адзначыў Павел Бачарнікаў.

У розных краінах свету, дзе ўжо ўвялі каранцін і закрылі граніцы з-за каранавіруса, усё часцей выказваюць заклапочанасць наконт стану эканомікі. У Беларусі ад драконаўскіх мер устрымаліся.

Павел Бачарнікаў 25 гадоў займаецца бізнесам, кіруе людзьмі. "Ведаю, як складана браць на сябе адказнасць за рашэнні, якія адрозніваюцца ад стандартных. Яны не заўсёды папулярныя і не заўсёды падтрымліваюцца ўсім калектывам. Але менавіта ад таго, наколькі дакладна выконваюцца рашэнні, залежыць дасягненне пастаўленых мэт", - падкрэсліў ён.

Субяседнік адзначыў, што як бізнесмен разумее, наколькі важна цяпер уласнікам і кіраўнікам прадпрыемстваў увага ўлады да іх праблем. Як дэпутат, ён усведамляе, што дзяржаве нельга страціць падатковыя адлічэнні, бо гэта сацыяльныя абавязацельствы. Шэраг прапаноў па дапамозе бізнесу без дадатковых прамых расходаў з бюджэту Павел Бачарнікаў выклаў у сваім Facebook і заклікаў усіх зацікаўленых абмеркаваць іх і ўнесці свае. У ліку яго ідэй - прадаставіць на першы і другі квартал магчымасць адтэрміноўкі выплаты падаткаў без аплаты штрафных санкцый за нясвоечасовае выкананне абавязацельстваў перад бюджэтам. Гэта рашэнне, лічыць ён, дазволіць знізіць рызыку па нясвоечасовай выплаце зарплат. Акрамя таго, на думку бізнесмена, неабходна забараніць усе пазапланавыя праверкі, дазволіць прадпрыемствам любой формы ўласнасці продаж пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці з дысконтам, не прызнаючы гэта факторынгам. Гэта дасць магчымасць хутка атрымаць у абмен на ўжо існуючы актыў грашовыя сродкі, а не звяртацца за крэдытам у банк.

У Беларусі рыхтуецца комплекс мер па падтрымцы бізнесу. Павел Бачарнікаў выказаўся за тое, каб неабходныя рашэнні прымаліся хутчэй. Бізнесу гэта дасць магчымасць у цяперашні няпросты час выжыць без велізарных страт, а краіне ў канчатковым выніку стаць мацнейшай.

30 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Коронавирус Предпринимательство Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме