https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 13 тыс. суб`ектаў гаспадарання зарэгістравана за студзень-сакавік у Беларусі


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко.
У Беларусі за студзень-сакавік 2020 года зарэгістравана 12 942 суб`екты гаспадарання, у тым ліку 2 995 юрыдычных асоб і 9 947 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Лідзіруе ў гэтым плане Мінск (зарэгістравана 1 263 юрыдычныя асобы і 2 835 прадпрымальнікаў) і Мінская вобласць (506 юрыдычных асоб і 1 731 прадпрымальнік). Па астатніх рэгіёнах лічбы прыкладна аднолькавыя: у Брэсцкай вобласці за тры месяцы з`явілася 263 юрыдычныя асобы і 1 214 прадпрымальнікаў, у Віцебскай - 220 і 890, Гомельскай - 244 і 1 156, Гродзенскай - 235 і 1 089, Магілёўскай - 227 і 1 032 адпаведна.

Нацыянальным банкам, міністэрствамі фінансаў і юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама ў гэты перыяд было зарэгістравана 37 юрыдычных асоб.

Пры гэтым адносна 7 499 суб`ектаў гаспадарання ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).

Ідэі стварэння і развіцця ўласнага бізнесу з`яўляюцца і ў падлеткаў. На сёння ў Беларусі амаль 30 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не дасягнулі 18 гадоў. За 2019 год было зарэгістравана 22 непаўналетнія ІП, а за ўвесь час такіх рэгістрацый было амаль дзве сотні. Найбольш папулярная ў непаўналетніх індывідуальных прадпрымальнікаў такая дзейнасць, як рознічны гандаль шляхам заказу тавараў па пошце і праз інтэрнэт, стварэнне рэкламы, а таксама дзейнасць у галіне камп`ютарнага праграмавання.

У Беларусі з 2011 года дзейнічае вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які дае магчымасць грамадзянам, у тым ліку ІП, юрыдычным асобам, не выходзячы з дому, ажыццяўляць электронныя працэдуры, звязаныя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй бізнесу. Адначасова вэб-партал з`яўляецца карысным інфармацыйным рэсурсам, дзе размешчана інфармацыя аб заканадўстве, што рэгулюе гэту сферу, пытанні і адказы па яго прымяненні, аб абмежаваннях для ўваходу ў бізнес і інш.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме