https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што сітуацыя з каранавірусам з`яўляецца для ЕС самым сур`ёзным выклікам з моманту стварэння супольніцтва


Аб гэтым канцлер заявіла 6-га красавіка ў Берліне.
"На мой погляд, ЕС сутыкнуўся з самым сур`ёзным выпрабаваннем з моманту свайго заснавання", - цытуе ТАСС Ангелу Меркель. Яна ўказала на тое, што пандэмія закранула ўсе краіны Еўрасаюза.

"Гэта сіметрычны шок, так гэта можна характарызаваць з тэхнічнага пункту гледжання", - адзначыла канцлер. Яна дадала, што гэта стымул для ўсіх членаў ЕС аб`яднацца, каб Еўропа выйшла з крызісу яшчэ больш моцнай.

Таксама Ангела Меркель заявіла, што пакуль рана гаварыць аб тым, калі ў Германіі могуць быць аслаблены абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Сёння ў самой Германіі не працуюць музеі, тэатры, канцэртныя і выставачныя залы, закрыты рэстараны, бары, цырульні, касметычныя салоны, басейны і спартыўныя залы. Людзям, акрамя сем`яў і тых, хто жыве пад адным дахам, нельга збірацца больш як па двое. На вуліцы і ў магазінах трэба захоўваць дыстанцыю 1,5 м адзін ад аднаго. Парушэнні абмежаванняў кантралююць паліцыя і адміністрацыйныя органы. Пры захаванні названых мер бяспекі людзі могуць выходзіць на прагулкі, займацца спортам на адкрытым паветры, знаходзіцца ў парках і скверах.

Ніхто не забараняе кожнай асобнай федэральнай зямлі дзейнічаць больш строга. Напрыклад, у Гесэне хадзіць па вуліцах можна толькі па аднаму. Баварыя і Саксонія ўвялі каранцін паўсюль, абмежаванні там значна больш строгія, чым у іншых рэгіёнах.

Абмежаванні пакуль дзейнічаюць да 19 красавіка ўключна.

Успышка захворвання, якое выклікаецца новым каранавірусам, была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, распаўсюдзілася на большасць краін свету і была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Коронавирус Германия Карантин Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме