https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканамісты прагназуюць у ЗША рэкордны з 1940-х гадоў узровень беспрацоўя


Прагнозы змешчаны ў штомесячным апытанні 69 эканамістаў, якое правёў Bloomberg.
Узровень беспрацоўя ў ЗША ў другім квартале 2020 года з-за эканамічных наступстваў пандэміі ўзрасце да 12,6 працэнта, што стане самым высокім паказчыкам з 1940-х гадоў. 

На думку экспертаў, аднаўленне занятасці насельніцтва ў ЗША пасля пандэміі і зняцця ўсіх абмежавальных мер будзе марудным. Прагназуецца, што ўзровень беспрацоўя будзе паступова зніжацца пасля дасягнення піку ў другім квартале, аднак у апошнія тры месяцы 2020 года ён апусціцца толькі да 8,1 працэнта. У 2022 годзе беспрацоўе ў ЗША ў сярэднім складзе 5,4 працэнта, да пачатку пандэміі яно было 3,5 працэнта.

Эканамісты прагназуюць, што ВУП ЗША з красавіка па чэрвень упадзе на 25 працэнтаў у гадавым выражэнні. Эксперты лічаць, што зніжэнне ВУП будзе расцэнена Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў як першая рэцэсія з часоў крызісу 2007-2009 гадоў. У другой палавіне гэтага года амерыканская эканоміка будзе дэманстраваць рост, аднак ён не будзе імклівым, лічаць аналітыкі. У выніку ВУП ЗША ў 2020 годзе знізіцца на 3,3 працэнта, у той час як агульнасусветны ВУП упадзе на 1,5 працэнта. Паводле ацэнак спецыялістаў, эканамічны рост у ЗША не вернецца да ўзроўню канца 2019 года да сярэдзіны 2022-га.

Апытанне Bloomberg праводзілася з 3 па 9 красавіка. У гэты ж перыяд была абнародавана штотыднёвая справаздача, якая паказала, што яшчэ 6,6 млн амерыканцаў звярнуліся за дапамогай па беспрацоўі. Такім чынам, з сярэдзіны сакавіка запыт на такія дапамогі падалі ўжо каля 17 млн ​​амерыканцаў (каля 11 працэнтаў працоўнай сілы ЗША).

10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис США Безработица Пандемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме