https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь купіла першую партыю нафты ў Saudi Aramco


Беларусь купіла першую партыю нафты ў нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Закуплена першая партыя нафты ў Saudi Aramco. Гэта 80 тыс. т. Чакаем танкер з нафтай у Клайпедскім порце 11 мая", - распавёў Аляксандр Цішчанка.

Што датычыцца далейшых планаў па куплі нафты ў Saudi Aramco, то прэс-сакратар адзначыў: "Рынак пакажа, як будзем дзейнічаць далей".

Як паведамлялася, Беларусь у маі плануе атрымаць з РФ 1,13 млн т нафты, праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі працягнецца. Аб`ёмы будуць вызначацца зыходзячы з кан`юнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.

У красавіку Беларусь атрымала каля 2 млн т нафты. З іх 1,56 млн тон - гэта расійскія пастаўкі трубаправодным чыгуначным транспартам. Астатні аб`ём - танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча.

У красавіку пастаўкі ў Беларусь аднавілі буйныя расійскія нафтавыя кампаніі. Акрамя таго, у красавіку для Мазырскага НПЗ праз порт Адэсы была пастаўлена партыя азербайджанскай нафты, для ААТ "Нафтан" - партыя нарвежскай нафты з перевалкай у Клайпедскім порце. Абодва танкеры - па 85 тыс. т.

Звязда, 29 красавіка 2020
 
Дата публикации:29.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Нефть Диверсификация Saudi Aramco
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме