https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Чэхіі і Славакіі з-за птушынага грыпу


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Пардубіцкага края Чэхіі і Жылінскага края Славакіі з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі Пардубіцкага края Чэхіі і Жылінскага края Славакіі зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер`я, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з тэрыторыі гэтых рэгіёнаў Чэхіі і Славакіі.

У Дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні біялагічнай аховы птушкагадоўчых аб`ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

5 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Птичий грипп Санитария Птицеводство Чехия Словакия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме