На БелАЭС завяршылася мэтавая праверка гатоўнасці да завозу свежага ядзернага паліва, паведамілі ў прэс-службе Дзяржатамнагляду.
Праверка на атамнай станцыі праводзілася з 17 лютага гэтага года для таго, каб ацаніць гатоўнасць да завозу свежага ядзернага паліва.
У Дзяржатамнаглядзе ўдакладнілі, што акрамя гэтага, правяралася адпаведнасць прынятых на БелАЭС арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам.
"У ходзе работы камісіяй Дзяржатамнагляду прааналізавана гатоўнасць пляцоўкі збудавання па 10 тэматычных блоках пытанняў", - адзначылі ў прэс-службе.
У ходзе праверкі камісія Дзяржатамнагляду пераканалася ў здольнасці ГП "Беларуская АЭС" забяспечыць бяспечную прыёмку і размяшчэнне ядзернага паліва на пляцоўцы.
Раней Мінэнерга паведаміў, што завоз паліва і фізічны пуск рэактара адбудуцца ў гэтым годзе.
Мінск, 20 сакавіка 2020
Sputnik
Sputnik