https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Транснафта" пачала пастаўкі нафты на беларускія НПЗ згодна з аформленымі маршрутнымі даручэннямі


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Белнафтахім" пацвердзіў пачатак пастаўкі нафты з РФ на беларускія НПЗ па маршрутных даручэннях

"Пацвярджаю, што пастаўкі нафты на беларускія НПЗ пачаліся згодна з аформленымі маршрутнымі даручэннямі", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Якія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь у красавіку, у канцэрне не ўдакладнілі.

Як паведамлялася раней, у красавіку запланавана пастаўка на беларускія НПЗ (ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ) з РФ да 2 млн т нафты. На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі былі прыпынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефть Ценообразование Urals
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме