https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканоміка і жыццё людзей - пытанне нумар адзін


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7-га красавіка на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь.
"Маючы адкрытую эканоміку, мы шмат у чым залежым ад тых працэсаў, якія развіваюцца ў свеце. Падзеі развіваюцца часам неадназначна. Таму мной запланаваны шэраг мерапрыемстваў па пытаннях, якія цяпер патрабуюць рэагавання ў найбольшай ступені і перш за ўсё ўплываюць на нашу эканоміку. Падкрэсліваю, гэта галоўнае. Эканоміка, а значыць, жыццё людзей, не толькі сёння, але і ў перспектыве - пытанне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытанню", - заявіў беларускі лідар.

Гаворачы пра падзеі, што адбываюцца ў свеце, уключаючы спад цэн на нафту, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі неабходна сарыентавацца і, калі неабходна, прыстасаваць эканоміку краіны і грамадства да таго, каб не панесці страты.

"А калі і будуць, то гэтыя страты павінны быць мінімальнымі. Таму я заўсёды гавару: эканоміка - у аснову. Галоўнае сёння - эканоміка. Адзін з напрамкаў - нафтаперапрацоўка, купля нафты. Асабліва пры гэтай валацільнасці і даволі нізкіх цэнах на нафту", - сказаў Прэзідэнт.

7 красавіка 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме