"Танкер з 80 тыс. т нафты прыбыў у Клайпедскі порт і стаў пад разгрузку. Сліў нафты пачнецца сёння, адпраўка чыгункай на "Нафтан" ужо заўтра", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара, на завод нафта пачне паступаць праз пару дзён. Аляксандр Цішчанка таксама пацвердзіў, што ў гэтым месяцы ў Клайпедзе чакаюцца яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі.
Раней стала вядома, што Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты.
Акрамя таго, як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Два з трох танкераў ўжо даставілі сыравіну ў Адэсу.
Звязда, 17 сакавіка 2020