https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прапампоўванне расійскай нафты на беларускія НПЗ адноўлена


Аб гэтым паведаміў 4-га студзеня намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізаў.
"Сёння ў 17.05 ужо ўключаны помпавыя агрэгаты і пачынае ажыццяўляцца прапампоўванне нафты ў напрамку ААТ "Нафтан". Па меры афармлення маршрутных даручэнняў аб`ём будзе дабаўляцца і будуць пастаўкі ў тым ліку для Мазырскага НПЗ", - сказаў Уладзімір Сізаў.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" ўдакладніў, што сёння да канца сутак будзе прапампавана 6 тыс.т. Адносна ўмоў пастаўкі нафты з РФ Уладзімір Сізаў адзначыў, што яны вызначаюцца ў выніку перагаворнага працэсу.

"Зразумела, задача стаіць дасягнуць максімальнага эфекту для Беларусі. Галоўным крытэрыем мы бачым атрыманне максімальнага эканамічнага эфекту, каб не дапусціць рэзкага росту цэн на нафтапрадукты для беларускіх спажыўцоў", - дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб расійскіх партнёрах па перагаворным працэсе, намеснік старшыні "Белнафтахіма" растлумачыў: "Прынцыпова вызначыцца з аб`ёмамі і не дапусціць спынення заводаў. Перагаворы вядуцца і на ўзроўні вертыкальна-інтэграваных нафтавых кампаній, і малых здабыўных".

Як паведамлялася, Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму.

У "Белнафтахіме" заявілі, што гатовы забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб`ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з РФ на пастаўку першай партыі нафты, што закупляецца па цане без прэміі.

4 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:250
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка Транзит Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме