"З улікам таго, што аб`ёмы паставак нафты яшчэ не адноўлены, ёсць патрэбнасць у аптымізацыі нашых рэсурсаў. Такім чынам, каб захаваць працаздольнасць нашых прадпрыемстваў і выкарыстоўваць існуючыя рэсурсы, мы ажыццяўляем забор тэхналагічнай нафты з участкаў нафтаправода "Дружба", - растлумачылі ў канцэрне.
У прэс-службе адзначылі, што забор нафты праводзіцца на ўчастках, якія не задзейнічаны ў транзіце расійскай нафты. "Негатыўна паўплываць на транзіт расійскай нафты ў Еўропу гэта ніяк не можа. Да таго ж, мы паведамілі аб гэтым расійскім партнёрам, гэта значыць, ніякай партызаншчыны з нашага боку. Гэта нафта наша, яна знаходзіцца ў нашых трубах", - падкрэслілі ў "Белнафтахіме".
Таксама ў прэс-службе растлумачылі, што цяпер прымяняюцца тэхналогіі кансервацыі ўчасткаў "Дружбы" з магчымасцю аператыўнага аднаўлення прапампоўкі. "Гэта мера часовая, і пры аднаўленні аб`ёмаў паставак гэтыя ўчасткі вернуцца ў ранейшы стан і будуць раскансерваваны", - паведамілі ў канцэрне.
11 лютага 2020, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
11 лютага 2020, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА