https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрн "Белнафтахім" чакае прыбыццё ў Клайпеду першага танкера з расійскай нафтай ад трэйдараў у першай дэкадзе сакавіка


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.
"Чакаем першы танкер у порце Клайпеды ў пачатку сакавіка, у першай дэкадзе. Другі танкер таксама плануецца ў гэтым месяцы", - расказаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася раней, Беларусь дамовілася аб пастаўцы 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была набыта праз трэйдараў без прэміі. Яна прыбудзе ў порт Клайпеды.

Акрамя таго, Беларусь дамовілася з азербайджанскай кампаніяй Socar аб пастаўцы двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды. Socar плануе адправіць танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка.

Акрамя таго, у сакавіку нафту без прэміі будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. У прыватнасці, расійская група кампаній "Сафмар" паставіць 300 тыс. т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс. т.

Віцэ-прэм`ер Ігар Ляшэнка паведаміў, што ў гэтым годзе на беларускія НПЗ для перапрацоўкі пастаўляецца каля 1 млн т нафты ў месяц. Гэты аб`ём прадугледжаны і на сакавік.

2 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Нефть Азербайджан Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме