"Працуем па зацверджаным бюджэце, неабходнасці ў якіхсьці яго экстраных зменах няма", - сказаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытанне, як уплывае сітуацыя з расійскай нафтай на бюджэт Беларусі.
Паводле яго слоў, сітуацыя аказвае ўплыў у тым плане, што няма паступленняў у бюджэт экспартных пошлін на сырую нафту, якая вырабляецца ў Беларусі. Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што казаць пра нейкія змены гадавых аб`ёмаў даходаў рана. "Мы працуем у штатным рэжыме, ніякіх рашэнняў, звязаных з гэтымі зменамі ўмоваў пастаўкі нафты (з РФ), мы не прымаем", - адзначыў Максім Ермаловіч.
Міністр дадаў, што бюджэт-2019 выкананы з некалькі большым прафіцытам, чым чакалася. "Таму мы дастаткова падрыхтавана ўваходзім у бюджэт 2020 года. Мы вельмі добра падрыхтаваліся ў мінулым годзе да любых рызыках - і з выкананнем бюджэту, і з працай нафтагазавага сектара", - рэзюмаваў ён.
Звязда, 14 студзеня 2020