https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цана расійскага газу для Беларусі ў студзені-лютым захаваецца на ўзроўні $127 за 1 тыс. куб.м


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
У прэс-службе нагадалі, што ў Маскве 31 снежня 2019 года адбылася рабочая сустрэча пасла Беларусі ў РФ Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам.

"Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы ў 2020 годзе, уключаючы пытанне вызначэння цаны на расійскі прыродны газ, што пастаўляецца ў Рэспубліку Беларусь.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пратакол паміж урадам Беларусі і ПАТ "Газпрам", у якім агаворваецца, што ў студзені і лютым бягучага года пастаўкі газу ў Беларусь будуць ажыццяўляцца па цане на ўзроўні 2019 года ($127 за 1 тыс. куб.м)", - расказалі ў прэс-службе.

"Перагаворны працэс аб пастаўках прыроднага газу ў Беларусь паміж бакамі прадаўжаецца", - дадалі ў Мінэнерга.

31 снежня 2019 года Расія і Беларусь падпісалі пратакол аб цэнах на газ на студзень-люты 2020-га. Таксама падпісаны дадаткі да кантрактаў на транзіт і пастаўку газу з "Газпрам трансгаз Беларусь", якія падаўжаюць іх да 2021 года. У адпаведнасці з падпісанымі дакументамі, кантрактныя аб`ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019 года, паведамляў "Газпрам". У 2019 годзе цана на газ для Беларусі была фіксаванай і складала $127 за 1 тыс. куб.м на граніцы. У рэспубліканскім бюджэце на 2020 год гэты параметр закладзены на ўзроўні 2019 года.

3 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Энергетика Газ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме