https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў краіне праектаў


Аб гэтым ён заявіў 25 лістапада на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат агульнага з дзяржавамі Паўночнай Еўропы, краіны звязвае працяглая гісторыя гандлёвых адносін і кантактаў у розных сферах. 

"Нягледзячы на адсутнасць выхаду да мора, наша краіна тым не менш з`яўляецца неад`емнай часткай Балтыйскага рэгіёна. У скарбонку дабрабыту краін Балтыі Беларусь уносіць свой істотны ўклад, пастаўляючы свае грузы, абслугоўваючы транзітныя патокі ў паўночным і паўднёвым напрамках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Пры гэтым вельмі важны экалагічны складнік. Я думаю, у вас да нас прэтэнзій быць не можа ў гэтым плане", - дадаў беларускі лідар.

Ён запрасіў шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў Беларусі праектаў у галіне транспарту і лагістыкі, адзначыў наяўнасць агульных інтарэсаў у сферах аднаўляльнай энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя і энергаэфектыўнасці. 

"Экалагічная сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне шмат у чым залежыць ад Беларусі. Таму запрашаю вас падтрымаць праекты па перапрацоўцы адходаў, развіцці альтэрнатыўных крыніц энергіі. Мы гэтым вельмі сур`ёзна займаемся", - заявіў Прэзідэнт.

Сур`ёзныя перспектывы ён таксама бачыць у супрацоўніцтве ў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці: "Прымяненне вашых тэхналогій і прыцягненне інвестыцый у беларускія вытворчасці будзе выгадна для ўсіх удзельнікаў. Дзякуючы зручным транспартным зносінам ёсць магчымасць пастаўляць вырабленую ў Беларусі прадукцыю на рынкі Еўропы і Азіі".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што па яго даручэнні ўжо на працягу шэрага гадоў вывучаецца практыка Швецыі і Фінляндыі ў частцы вядзення лясной гаспадаркі, арганізацыі дрэваперапрацоўкі.

Што датычыцца двухбаковага фармату, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Фінляндыя, як і Беларусь, не мае значных прыродных рэсурсаў, але самастойна, упартасцю і працавітасцю, дабілася прыкметнага прагрэсу. 

"Фіны па менталітэце вельмі падобныя да беларусаў. Менавіта таму вы добра разумееце працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне. Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў падтрымцы Фінляндыяй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З улікам маючага адбыцца запуску Беларускай АЭС у 2020 годзе Беларусі цікавы вопыт фінляндскага боку па забеспячэнні бяспекі будуемай атамнай электрастанцыі "Ханхіківі-1". 

"Тым больш што ваша станцыя ўзводзіцца па аналагічным праекце і тым жа расійскім падрадчыкам", - заўважыў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да Ан Ліндэ, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ёй за ініцыятыву правядзення такога сумеснага візіту, асабліва ўлічваючы, што гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь. 

"У нашай навейшай гісторыі былі няпростыя эпізоды, але мы змаглі іх пераадолець і адкрылі новую старонку ў адносінах. Думаю, што ў гэтым напрамку мы будзем развіваць нашы адносіны. Вітаем актыўнасць кампаній са Швецыі на беларускім напрамку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што канцэрн IKEA прыняў стратэгію "Наперад у Беларусь" па нарошчванні закупак прадукцыі да 300 млн еўра, супрацоўніцтва Scania і БелАЗа па пастаўках рухавікоў дапамагае беларускай тэхніцы выходзіць на рынак Еўрасаюза, газавыя турбіны са Швецыі забяспечаць стабільнасць беларускай энергасістэмы пасля ўводу АЭС, а брэнд адзення H&M пачаў ствараць у Беларусі гандлёвую сетку.

"Наша партнёрства садзейнічае мадэрнізацыі эканомікі, замацаванню на новых рынках. Бізнес працуе ў правільным напрамку. Давайце падтрымліваць гэты рух", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама прапанаваў разам падумаць, што можна зрабіць, каб візіт у такім фармаце надаў імпульс развіццю адносін Беларусі з усёй Паўночнай Еўропай. 

"Будзем рады бачыць у Мінску вас з калегамі з Нарвегіі, Даніі, Ісландыі. Гатовы абмеркаваць усе пытанні, якія цікавяць. Я вас запрашаю да адкрытай, шчырай размовы. Калі хочаце, то без усялякіх дыпламатычных канонаў", - сказаў Прэзідэнт.

25 лістапада 2019, Мінск 
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Швеция Финляндия Инвестиции "Восточное партнёрство"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме