https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спектр супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза настолькі шырокі, што прасцей назваць сферы, дзе яшчэ не наладжана цеснае ўзаемадзеянне


Такое меркаванне выказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель, які прымае ўдзел у нацыянальных кансультацыях у Мінску па развіцці "Усходняга партнёрства".
"Рэспубліка Беларусь і Еўрапейскі саюз актыўна і пастаянна супрацоўнічаюць па інтэграваным кіраванні граніцамі, па энергаэфектыўнасці, выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энергіі, па развіцці прадпрымальніцтва, фінансах, а таксама ахове навакольнага асяроддзя і культурнай спадчыны, - пералічыў Дзірк Шубель. - На самай справе прасцей будзе назваць тыя сферы, па якіх Беларусь і ЕС пакуль яшчэ не супрацоўнічалі, дзе мы яшчэ не шукалі сумесныя выклікі і не ставілі агульныя мэты".

Цяпер Еўрапейскі саюз прапрацоўвае стратэгію далейшага развіцця ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і разглядае ў сувязі з гэтым прапановы краін-партнёраў.

"Мы абмяркоўваем магчымасць будучага супрацоўніцтва і гатовы выслухаць, што нам можа прапанаваць беларускі бок, - сказаў Дзірк Шубель. - Мы чакаем вашы прапановы і гатовы атрымаць зваротную сувязь ад максімальнай колькасці беларусаў".

"Дэлегацыя ЕС удзячна вам за пастаянную падтрымку, вашы ідэі, погляды і бачанне. Цяпер усё залежыць ад нас, каб мы сфармавалі агульную будучыню "Усходняга партнёрства", - запэўніў ён.

Правядзенне нацыянальных кансультацый ва ўсіх краінах "Усходняга партнёрства" з нагоды 10-годдзя арганізацыі ініцыяваў Еўрапейскі саюз. Беларуская кансультацыя праходзіць 4 кастрычніка і складаецца з трох паслядоўных панэлей.

Прадстаўнікі заканадаўчай улады, органаў дзяржкіравання, грамадзянскай супольнасці і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства абмяркуюць шэраг тэм, сярод якіх ключавая - умацаванне супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве".

Ініцыятыва ЕС "Усходняе партнёрства" была аб`яўлена ў маі 2009 года. Яна нацэлена на ўзмацненне ўзаемадзеяння Еўрасаюза і шасці краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

4 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:283
 
Ключевые слова:
Евросоюз Восточное партнёрство Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме