https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турэцкія інвестары і прадстаўнікі вялікага бізнесу гатовы развіваць сваю дзейнасць у Беларусі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.
Меўлют Чавушаглу адзначыў, што пасля прыезду ў Мінск у яго была сустрэча з прадстаўнікамі турэцкага бізнесу, якія працуюць на беларускім рынку, і яны пазітыўна адазваліся аб сваёй дзейнасці ў краіне, створаных у ёй умовах для інвестараў.

Ён падкрэсліў важнасць перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама вялікае значэнне візіту беларускага лідара вясной гэтага года ў Анкару.

Паводле слоў міністра, на сённяшніх перагаворах абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, асабліва эканамічнага, а таксама ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці, па барацьбе з тэрарызмам.

Міністр замежных спраў Турцыі выказаў меркаванне, што адной з важных задач у двухбаковым супрацоўніцтве з`яўляецца збалансаванасць гандлю, на пашырэнні паставак беларускіх тавараў у Турцыю будзе рабіцца асаблівы акцэнт. Увагу варта ўдзяліць і развіццю турызму, авіязносінам, дадаў Меўлют Чавушаглу.

Ён заявіў, што Турцыя падтрымлівае імкненне Беларусі да ўступлення ў СГА.

 28 жніўня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Турция Товарооборот Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме