https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый Цзінь Ліцюнь упэўнены, што Беларусь стане вельмі добрым партнёрам банка


Аб гэтым ён заявіў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Гэта мой першы візіт у Беларусь. У нас адбылася вельмі плённая сустрэча з Прэзідэнтам. Мы абмяркоўвалі магчымасці нашага супрацоўніцтва і тую ролю, якую можа адыграць наш банк у далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, - сказаў ён. - Пасля гэтага візіту я настроены аптымістычна. Я ўпэўнены, што Беларусь стане вельмі добрым партнёрам нашага банка".

У час паездкі адбыліся перагаворы і сустрэчы ва ўрадзе, з прадстаўнікамі міністэрстваў, банкаў, а таксама наведванне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

"Хачу сказаць, што беларусам пашанцавала: у іх надзейнае, моцнае кіраўніцтва, вельмі матываваны ўрад, ды і самі беларусы вельмі працавітыя людзі. Для нас будзе гонар працаваць з такой нацыяй", - падзяліўся Цзінь Ліцюнь. Ён адзначыў стратэгічна важнае размяшчэнне Беларусі з пункту гледжання геаграфіі.

"Гэта своеасаблівы мост паміж Еўропай і Азіяй, таму транспартная сістэма і яе развіццё выходзяць на першае месца", - сказаў кіраўнік АБІІ. Па гэтай прычыне банк вырашыў падтрымаць праект будаўніцтва дарогі Лепель - Полацк. Цзінь Ліцюнь расказаў, што застаўся пад вялікім уражаннем ад наведвання парка "Вялікі камень".

"Усяго за 4 гады гэты парк ператварыўся ў нешта грандыёзнае, і нам хацелася б таксама зрабіць нешта для яго развіцця. У нас ужо ёсць ініцыятывы, ідэі. Мы іх абмяркуем у банку пасля вяртання", - растлумачыў ён.

Адказваючы на пытанне аб умовах прадастаўлення фінансавых сродкаў, кіраўнік АБІІ сказаў, што яны параўнальныя з умовамі іншых міжнародных банкаў.

"Ведаю, што ў Беларусі складваюцца выдатныя адносіны з іншымі банкамі развіцця, але ў асобе нашага банка вы атрымліваеце новага партнёра і новую крыніцу фінансавання", - падкрэсліў ён.

5 верасня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.09.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Азиатский Банк Инвестиции Финансы "Великий Камень"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме