https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала атлас інвестыцыйных праектаў з неабходным фінансаваннем каля $1,4 млрд.


Аб гэтым паведаміў 12 верасня начальнік аддзела па суправаджэнні інвестараў НАІП Арцём Шкрыль.
"Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ў час падрыхтоўкі да Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму сумесна з дзяржорганамі, аблвыканкамамі падрыхтавала атлас інвестыцыйных праектаў. У яго ўвайшлі каля 50 праектаў з агульнай патрэбнасцю ў інвестыцыях каля $1,4 млрд", - расказаў Арцём Шкрыль.

У атласе прадстаўлены праекты ў такіх сферах, як машынабудаванне, металаапрацоўка, прыборабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць, хімія і нафтахімія. Атлас прэзентуюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску 17-20 верасня.

Пералік прапануемых інвестпраектаў таксама будзе даступны на сайце НАІП і Мінпрама. У час мерапрыемства запланаваны таксама Беларуска-японскі эканамічны форум.

"Гэта, можна сказаць, візіт у адказ прадстаўнікоў Японіі. НАІП у мінулым і бягучым годзе праводзіла эканамічныя форумы ў Японіі, у якіх удзельнічалі каля 100 японскіх кампаній, што пацвярджае цікавасць да беларускага бізнесу", - адзначыў Арцём Шкрыль.

12 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.09.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Инвестиции Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме