Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 301 "Аб інавацыйных праектах". Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.
Указам скарэктаваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.
Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрылад".
"Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры", - падкрэслілі ў прэс-службе.
7 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА