https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-чэрвені 2019 года склаў Br2 млрд.


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі.
Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за шэсць месяцаў бягучага года склаўся ў суме Br2,5 млрд.

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,1 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br18,7 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br8,1 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаліся ў суме Br25,9 млрд, або 49,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br11,5 млрд, або 48,2 працэнта.

Паступленне ПДВ склала Br5,4 млрд, або 47,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br1,4 млрд, або 35,2 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br1,3 млрд, або 52,9 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,3 млрд, або 51,7 працэнта.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br7,6 млрд, або 50,7 працэнта зацверджанага гадавога плана, у Фонд універсальнага абслугоўвання - Br21,6 млн, або 51,4 працэнта, у Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br22,2 млн, або 85,4 працэнта, у Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн, або 75 працэнтаў.

Па стане на 1 ліпеня 2019 года завінавачанасць па падатках і зборах склала Br109,2 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2019 года склалі Br23,4 млрд, або 46,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br9,5 млрд, або 42,7 працэнта. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br3,6 млрд (37,8 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,5 млрд (47 працэнтаў), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br7,7 млрд (47,2 працэнта).

Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br7,5 млрд (50,9 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br2,9 млн (6,9 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br14,1 млн (54,2 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,1 млн (25 працэнтаў).

1 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Статистика Финансы Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме