https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,5 млн т збожжа


Беларускія аграрыі намалацілі 4,597 млн т збожжа, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 5 жніўня збожжавыя і зернебабовыя (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш як на 1,4 млн га, што складае 65,8 працэнта да ўборачнай плошчы.

У лідарах Брэсцкая вобласць: тут убрана 91,5 працэнта плошчы, аграрыі паклалі ў засекі больш за 1,1 млн т збожжа. Тэмпы ўборачнай кампаніі ў гэтым рэгіёне вышэйшыя за леташнія.

Дарэчы, ураджайнасць таксама - 36 ц/га супраць 29,6 ц/га ў 2018 годзе.

Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 75,9 працэнта плошчы, намалаціўшы пры гэтым 948 тыс. т збожжа. Ураджайнасць у гэтым рэгіёне таксама вышэйшая за мінулагодні паказчык - 38,4 ц/га (у 2018 годзе - 30 ц/га).

У Мінскай вобласці ўбрана 63,7 працэнта плошчы. Аграрыі намалацілі больш як 1,1 млн т збожжа пры ўраджайнасці 34,8 ц/га (у 2018 годзе - 29,3 ц/га).

У Гомельскай вобласці план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 63,6 працэнта, намалот склаў 479 тыс. т. Нягледзячы на ​​тое, што ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам крыху вышэйшая (на 2,5 ц/га), гэты паказчык самы нізкі па краіне - 22,7 ц/га.

Аграрыі Магілёўскай вобласці ўбралі 60,4 працэнта плошчы, намалаціўшы пры гэтым 488 тыс. т (ураджайнасць 25,8 ц/га).

Віцебская вобласць уключылася ў жніво апошняй: там убрана 41,8 працэнта плошчы, намалочана 461,7 тыс. т збожжа (ураджайнасць 31,3 ц/га).

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 5 жніўня гэта заданне выканана на 50,4 працэнта (410,7 тыс. т).

Прадаўжаецца ў гаспадарках і ўборка піваварнага ячменю. У цэлым пад гэту культуру адведзена крыху больш за 48 тыс. га. Ужо ўбрана 25,7 тыс. га, або 53,4 працэнта. Намалочана пры гэтым звыш 91 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,5 ц/га. У лік дзяржзаказу плануецца паставіць 84,2 тыс. т піваварнага ячменю. Паводле даных на 5 жніўня, гэта заданне выканана на 21,7 працэнта.

5 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме