https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стратэгічныя прадпрыемствы ў Беларусі прадаваць не будуць


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 чэрвеня на сустрэчы з работнікамі "Нафтана".
"Калі ў вас блукае думка ў галаве, што мы іх (НПЗ.) прададзім некаму за бясцэнак і іншае, выкіньце гэта з галавы. Я па-ранейшаму прытрымліваюся таго пункта гледжання, што стратэгічныя прадпрыемствы (не толькі стратэгічныя, але і іншыя) мы прадаваць не збіраемся. Гэта не мая функцыя: не я іх ствараў, і нават не вы", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як у пачатку яго прэзідэнцтва спрабавалі за $15 млн прадаць кантрольны пакет акцый Мазырскага НПЗ, аднак ён запатрабаваў на працягу сутак вярнуць гэтыя грошы пакупнікам.

"Мы не прадавалі гэтыя заводы і прадаваць не будзем. Можа, нам нейкія касмічныя ўмовы прапануюць, тады мы разгледзім разам з вамі", - дапусціў Прэзідэнт.

Ён заўважыў, што прыватызацыя ў Беларусі пачынаецца з рашэння працоўных калектываў, потым на больш высокі ўзровень свае прапановы ўносяць мясцовыя органы на ўлады. Далей урад інфармуе кіраўніка дзяржавы.

"У нас гэты працэс вельмі забюракратызаваны. Спецыяльна я гэта зрабіў, каб пасля прыватызацыі прадпрыемства я потым не прыехаў на НПЗ у Наваполацк, а вы мне не сказалі: "Дык а каму ж ты прадаў?" А я потым вам скажу: "Дык вы ж пачыналі гэта". Гэта справа працоўнага калектыву, мясцовых органаў улады. А потым ужо мы будзем разглядаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што існуе меркаванне аб немагчымасці прыватызацыі буйных прадпрыемстваў у Беларусі. "Так, у нас у Беларусі амаль немагчыма прыватызаваць тое, што не павінна прыватызавацца. Вы ўваходзіце ў гэты спіс", - падкрэсліў ён.

7 чэрвеня 2019, Наваполацк
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Приватизация Наваполацк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме