https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль да $8,1 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8090 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За май золатавалютныя рэзервы выраслі на $521,6 млн (на 6,9 працэнта) пасля росту ў красавіку 2019 года на $322,7 млн (на 4,5 працэнта).

У маі ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $140 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за $7,1 млрд.

7 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Финансы Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме