https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўзаемадзеяння з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), у прыярытэце — пытанні паляпшэння пазіцыі краіны ў рэйтынгу крэдытнай рызыкі і стымуляванне экспарту


Пра гэта заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын 2 красавіка ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком аддзела АЭСР па працы з краінамі Еўразіі Уільямам Томпсанам, паведаміла прэс-служба ўрада.
Турчын падкрэсліў, што "ўрад Беларусі з`яўляецца перакананым прыхільнікам развіцця прыватнага бізнесу". Паводле яго слоў, за апошнія два гады зробленыя сур`ёзныя захады ў плане развіцця прыватнай ініцыятывы, і ўрад разлічвае на далейшую кансультацыйную дапамогу АЭСР.

На сустрэчы з прадстаўніком АЭСР закраналася тэма доступу да фінансавых рэсурсаў і іх кошту. Турчын адзначыў, што "ў Беларусі з гэтым няма праблем", аднак кошт крэдытных рэсурсаў у параўнанні з іншымі краінамі Усходняй Еўропы, краінамі Балтыі адрозніваецца. "Аднясенне краіны да шостай групы крэдытнай рызыкі (у рэйтынгу АЭСР паводле класіфікацыі крэдытнай рызыкі) не з`яўляецца мерай стымулявання", — лічыць першы віцэ-прэм`ер.

Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў нарошчванні экспарту суб`ектамі малога і сярэдняга бізнесу, асабліва ў Еўропу. У гэтым плане таксама ёсць зацікаўленасць у кансультаванні і іншай дапамозе з боку АЭСР, у тым ліку для сертыфікацыі прадукцыі.

Падчас візіту ў Беларусь дэлегацыя АЭСР сустрэнецца з прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

"Мы зараз працуем над зменай фармату гэтай арганізацыі, каб яна адыгрывала больш актыўную ролю ў прыцягненні інвестыцый у нашу краіну. Таму таксама былі б удзячныя за вашу дапамогу — што мы маглі б узяць з найлепшых практык такіх агенцтваў у свеце", — дадаў Турчын.

Уільям Томпсан пагадзіўся, што стымуляванне экспарту з`яўляецца важнай тэмай для наступных этапаў працы Беларусі з АЭСР. Арганізацыя мае досвед такога ўзаемадзеяння, прыкладам можа быць падтрымка, аказаная Узбекістану.

Кіраўнік аддзела АЭСР па працы з краінамі Еўразіі выказаў гатоўнасць абмеркаваць, што магло б дапамагчы прасунуцца Беларусі ў рэйтынгу па класіфікацыі крэдытнай рызыкі.

Ён заўважыў, што павышэнне пазіцыі ў рэйтынгу дасць магчымасць знізіць кошт крэдытных рэсурсаў для беларускіх прадпрыемстваў. Пазіцыя Беларусі апошнім разам была палепшаная ў пачатку 2018 года — краіна была пераведзеная з сёмай у шостую групу. Тады пазіцыя Беларусі ў класіфікацыі палепшылася ўпершыню з 1999 года.
____________________________________

АЭСР — міжнародная арганізацыя эканамічна развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі. Арганізацыя з`яўляецца форумам, на якім урады краін-членаў маюць магчымасць абмяркоўваць, распрацоўваць і каардынаваць эканамічную і сацыяльную палітыку. АЭСР заснаваная ў 1948 годзе, у яе ўваходзяць 35 дзяржаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2019
 
Дата публикации:02.04.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:330
 
Ключевые слова:
Рейтинг Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме