https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гомельтранснафта Дружба": Пагаршэнне якасці расійскай нафты з`яўляецца парушэннем кантракта


Нафту, якая не адпавядае паказчыкам якасці, цяпер знаходзіцца ў нафтаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па ўсёй тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.
"Гэтая сітуацыя з`яўляецца парушэннем кантракта з боку "Транснефці". Аднак "Гомельтранснафта Дружба" выконвае ўсе дамоўленасці з расійскімі калегамі на пастаўку нафты і вымушаная працягваць прапампоўку няякаснай сыравіны", — адзначаецца ў паведамленні.

У прэс-службе падкрэслілі, што кіраўніцтва прадпрыемства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі партнёрамі, на 23 красавіка запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам "Транснефці" "па абмеркаванні тэхнічных і кампенсацыйных пытанняў" з удзелам прадстаўнікоў канцэрна "Белнафтахім" і дырэктараў двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Нагадаем, 19 красавіка "Белнафтахім" паведаміў, што ўжо некалькі дзён па нафтаправодзе "Дружба" з Расіі паступае няякасная нафта, утрыманне хлорарганічных злучэнняў у асобных пробах якой у дзясяткі разоў перавышае дапушчальны ўзровень. У эфіры тэлеканала СТВ старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў заявіў, што "асобныя пробы паказвалі перавышэнне ў 100 разоў". Першым няякасную сыравіну атрымаў Мазырскі НПЗ, дзе яе лакалізавалі.

21 красавіка ў Наваполацку, у ААТ "Нафтан", адбылося пасяджэнне аператыўнага штаба, па выніках якога віцэ-прэм`ер Ігар Ляшэнка заявіў: пасля пастаўкі няякаснай нафты з Расіі Беларусь уводзіць абмежаванні на экспарт светлых нафтапрадуктаў. Паводле яго слоў, 23 красавіка ў Расію выязджае дэлегацыя "Белнафтахіма", у склад якой уключаныя кіраўнікі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, для перамоваў з прадстаўнікамі "Транснефці". Расійскія пастаўшчыкі нафты паабяцалі найбліжэйшым часам стабілізаваць сітуацыю, адзначыў чыноўнік. Пры гэтым ён дадаў, што Беларусь нясе "эканамічныя і тэхнічныя выдаткі".

22 красавіка ў дзяржканцэрне паведамілі, што з-за няякаснай нафты на Мазырскім заводзе выйшла са строю дарагое абсталяванне. "Нягледзячы на ўзніклыя праблемы, звязаныя з каразійным зносам абсталявання, ААТ "Мазырскі НПЗ" па-ранейшаму выпускае таварную прадукцыю, якая адпавядае міжнародным стандартам якасці, у поўным асартыменце", — адзначылі на прадпрыемстве.

"Дружба" — магістральны нафтаправод, які ўяўляе сабой складаную тэхнічную сістэму. Беларускае прадпрыемства ажыццяўляе перапампоўку нафты, якая паступае з расійскай часткі нафтаправода, у напрамку краін Заходняй і Усходняй Еўропы, забяспечвае вуглевадароднай сыравінай беларускую нафтахімію. У 2018 годзе прадпрыемствам перапампаваныя 60,4 млн тон нафты, з іх 58,8 млн тон — пастаўкі з Расіі, што забяспечыла каля чвэрці нафтаэкспарту РФ.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 22 красавіка 2019
 
Дата публикации:22.04.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Белнефтехим Мазыр Полацк Хлорорганика Urals
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме