https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь знаходзіцца ў першым дзясятку краін, з якімі працуе ЕБРР


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў прадстаўнікам дэлегацыі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) на чале з прэзідэнтам ЕБРР Сумай Чакрабарці за дынаміку супрацоўніцтва. За мінулы год інвестыцыі ЕБРР у Беларусь павялічыліся ў два разы і дасягнулі 360 мільёнаў еўра.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што стратэгія двухбаковага супрацоўніцтва насычана ініцыятывамі, ад якіх залежыць якасць жыцця насельніцтва. “Асабліва хачу адзначыць тыя праекты, якія звязаны з галінамі жыллёва-камунальнага будаўніцтва, павышэння якасці пітной вады — гэта для нас вельмі важна, — будаўніцтвам дарог, рамонтам мастоў, якія ў нас ва многіх населеных пунктах патрабуюць неадкладальнага рамонту”, — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікае значэнне дапамогі з боку ЕБРР па правядзеннi безпамылковай, народнай прыватызацыі. А таксама дадаў: “Падтрымка малога, сярэдняга бізнесу за апошнія гады беспрэцэдэнта з вашага боку”. Прэзідэнт лічыць, што гэта вялікі ўклад у будучыню.

Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для ЕБРР. “Мы будзем свята выконваць тыя дамоўленасці, якія заключылі з вамі, з вашым банкам. І з Беларуссю вы ніколі не будзеце мець праблем”, — сказаў ён.

Ён прапанаваў разгледзець нашу краіну як пляцоўку для правядзення чарговара пасяджэння кіраўніцтва банка ў 2022 годзе і паабяцаў забяспечыць самы высокі ўзровень падтрымкі мерапрыемства. Акрамя таго, ён запрасіў прэзідэнта ЕБРР наведаць Другія Еўрапейскія гульні гэтым летам у Мінску.

Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці разлічвае, што ў бліжэйшыя гады Беларусь увойдзе ў топ-5 краін, з якімі працуе ЕБРР. Кіраўнік банка падкрэсліў, што паміж яго камандай і беларускімі міністэрствамі склаліся вельмі цёплыя і плённыя адносіны.

У размове з журналістамі Сума Чакрабарці адзначыў, што першы раз сустракаўся з Прэзідэнтам Беларусі ў 2015 годзе, і за гэты час быў забяспечаны сур’ёзны рост інвестыцый у эканоміку краіны. Летась яны былі рэкорднымі. “Усё гэта было абумоўлена, у першую чаргу, стратэгічным курсам, які ўзяў Прэзідэнт Беларусі на розныя рэформы. Яны паспяхова рэалізуюцца урадам Беларусі ў шэрагу напрамкаў. Акрамя таго, гэта было магчыма дзякуючы намаганням ЕБРР, які актыўна прыцягваў замежных інвестараў у Беларусь”, — падкрэсліў Сума Чакрабарці.

Ён расказаў, што падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася, якім чынам у будучыні магчыма прыцягваць стратэгічных буйных замежных інвестараў у банкаўскай ці карпаратыўнай сферы. У першую чаргу гэта абумоўлена эфектыўнай палітыкай, якая рэалізуецца беларускім урадам, і стабільнай макраэканамічнай сітуацыяй. Стабільная палітыка, падкрэсліў Чакрабарці, добра адбіваецца на інвестыцыйным клімаце і прывабная для замежных інвестараў.

“Акрамя таго, для інвестараў вельмі важна наяўнасць прадуманай палітыкі ў выпадках, калі яны прымаюць рашэнне аб набыцці кантрольнага або стратэгічнага пакета акцый у тым ці іншым банку або прадпрыемстве. Сёння са спадаром Прэзідэнтам мы абмеркавалі шэраг розных магчымасцяў, ініцыятыў, у якіх ЕБРР плануе прыняць удзел”, — рэзюмаваў Сума Чакрабарці.

Ён таксама дадаў, што банк плануе ўдзельнічаць у рэформе энергетычнага сектара Беларусі. Дарэчы, Мінск далучыўся да ініцыятывы банка “Зялёныя гарады”. Пілотны праект, які стартуе ў сталіцы, будзе датычыцца хатнiх гаспадарак. У яго рамках плануецца істотна знізіць выдаткі на энергазабеспячэнне жыллёвага фонду. Калі гэтая ініцыятыва будзе паспяховай, яна распаўсюдзіцца на іншыя гарады Беларусі.

Як расказаў еўрачыноўнік, на сустрэчы з Прэзідэнтам таксама абмяркоўвалася прыватызацыя Белінвестбанка. Гэта пытанне ставілася і на першай сустрэчы чатыры гады таму, за гэты час дасягнуты істотны прагрэс па дадзеным напрамку. Упершыню за многія гады Белінвестбанк атрымаў істотны прыбатак. ЕБРР плануе набыць пэўны пакет акцый, але пакуль што канкрэтная сума не абмяркоўвалася. Працэс будзе праходзіць на камерцыйнай аснове, што дазволіць забяспечыць прывабнасць для замежных інвестараў і дазволіць знізіць працэнтныя стаўкі пры выхадзе Белінвестбанка на міжнародную арэну. 

Аўтар: Надзея Анісовіч 
Звязда, 4 сакавіка 2019
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Предпринимательство Малый и средний бизнес Инвестиции ЕБРР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме