https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзярждума РФ ратыфікавала беларуска-расійскі пратакол у сферы нафты і нафтапрадуктаў


Гэты пратакол быў падпісаны ў Маскве 10 кастрычніка 2018 года.
Дзярждума Расіі сёння на пленарным пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Прадстаўляючы дэпутатам дакумент для ратыфікацыі, статс-сакратар - намеснік міністра энергетыкі Расіі Настасся Бандарэнка адзначыла, што пратаколам удакладняецца працэдура ўзгаднення індыкатыўных балансаў па нафце і нафтапрадуктах, працэдура змянення балансаў, а таксама іншыя пытанні супрацоўніцтва ў галіне нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, дакументам вызначаны пералік тавараў, па якіх складаюцца індыкатыўныя балансы: да іх адносяцца бензіны, дызельнае паліва, мазут топачны, а таксама прадукцыя нафтахіміі.

"Бакі ўзгадняюць да 1 кастрычніка кожнага года балансы на наступны каляндарны год з пазначэннем віду і колькасці тавараў, прызначаных для паставак з Расіі ў Беларусь для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей Беларусі, - дадала Настасся Бандарэнка. - Для тавараў, якія ў пераліку не пазначаны, прадугледжваецца, што працэдура іх вывазу ажыццяўляецца без складання індыкатыўных балансаў".

20 сакавіка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Энергетика Индикативный баланс Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме