https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Германія плануюць завяршыць год з таваразваротам $3 млрд


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў на пасяджэнні беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у індустрыяльным парку "Вялікі камень".
У гэтым годзе захоўваецца пазітыўная дынаміка двухбаковага гандлю. За студзень-кастрычнік тавараабарот вырас амаль на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $2,7 млрд.

Пры гэтым беларускі экспарт павялічыўся на 35,8% да $1,2 млрд. "Мяркую, што па выніках бягучага года мы здольныя выйсці на ўзровень тавараабароту $3 млрд", - сказаў Яўген Шастакоў.

Паводле яго слоў, павышаецца збалансаванасць двухбаковага гандлю. Важна і тое, што таварная структура беларускага экспарту ў Германію досыць дыверсіфікавана: у 2017-2018 гадах пастаўкі ажыццяўляліся больш як па 400 таварных пазіцыях.

"Важным напрамкам эканамічнага ўзаемадзеяння застаецца сфера паслуг. Экспарт паслуг у Германію ў студзені-верасні бягучага года павялічыўся на 20% да $304,6 млн за кошт дынамічнага росту перш за ўсё кампутарных (+42,4%) і транспартных (+14,8%) паслуг", - канстатаваў намеснік міністра.

Звязда, 19 снежня 2018
 
Дата публикации:19.12.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:384
 
Ключевые слова:
Германия Товарооборот "Великий Камень" Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме