https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новую свідравіну прабурылі беларускія нафтавікі ў Эквадоры


Працягам паспяховай распрацоўкі беларускімі спецыялістамі радовішча Армадылья ў Эквадоры стала яшчэ адна прабураная, сёмая па ліку, высокадэбітная свідравіна, паведамілі ў прэс-службе ВА "Беларуснафта".
Свідравіна ўведзена ў эксплуатацыю з узроўнем сутачнай здабычы ў памеры 74 т бязводнай нафты. У прэс-службе нагадалі, што ў канцы снежня 2018 года ў Эквадоры ў эксплуатацыю была здадзена шостая свідравіна, прабураная на глыбіню 3496 м з сутачным дэбітам звыш 60 т нафты.

Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю гэтых двух аб`ектаў сутачная здабыча нафты на Армадылья вырасла амаль на 150 т - да 400 т.

"У канцы мінулага года на прадпрыемстве пачалі новую праграму бурэння. І першыя дзве свідравіны ўжо далі добры рэзультат. Нават большы, чым мы чакалі. Цалкам пацвердзілася геалагічная мадэль і рэсурсная база, вызначэннем якой займаліся беларускія спецыялісты, у тым ліку з БелНДПІнафта. З улікам рэзультату, дасягнутага на першых пяці свідравінах, прабураных у пазамінулым годзе, мы плануем за год-два павялічыць здабычу нафты на радовішчы амаль у два разы - да 200 тыс. т у год", - адзначыў старшыня савета дырэктараў АТ "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл" Андрэй Бохан.

Як расказалі на прадпрыемстве, да канца года на эквадорскім радовішчы плануецца прабурыць яшчэ пяць свідравін. У ліку задач таксама ўвод сістэмы збірання, падрыхтоўкі нафты і камерцыйнага ўліку прадукцыі, падключэнне гэтага вузла да транспартнай інфраструктуры, створанай у 2018 годзе.

Даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" - АТ "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл" - дзейнічае ў Рэспубліцы Эквадор з 2013 года. У адпаведнасці з дагаворам з дзяржаўнай нафтаздабыўной кампаніяй "Петраамазонас" беларусы займаюцца аптымізацыяй вытворчасці, развіццём інфраструктуры, геолагаразведкай, суправаджаюць бурэнне і рамонт свідравін.

Радовішча Армадылья ўваходзіць у блок нумар 55, размешчаны ў традыцыйным здабыўным рэгіёне гэтай лацінаамерыканскай краіны - ва ўсходняй правінцыі Напа. Паводле даных геолагаў, яго нафтавыя запасы складаюць больш за 10 млн бараляў, або 1,5 млн т. Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе.

Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

24 студзеня 2019, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:433
 
Ключевые слова:
Нефтеразведка Эквадор "Белоруснефть"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме