https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці наладзіць эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны


"Гэта вельмі важная праблема для Беларусі — па другаснай сыравіне і адходах", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Размаўляючы з навукоўцамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў дактароў навук і прафесарскіх атэстатаў 25 студзеня, Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасці наладзіць у Беларусі эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны.

Лукашэнка адзначыў, што ў шэрагу дзяржаў ўся шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. "А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя, як кажуць у Беларусі", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, Адміністрацыі прэзідэнта даручана ўзяць на жорсткі кантроль адпаведныя пытанні. "Адходы, макулатура, металічныя вырабы рознага роду, асаблівага пластык — гэта трэба ўсё збіраць. Усюды павінен быць парадак", — падкрэсліў ён.

Звярнуўшы ўвагу на тое, што ў Беларусі большасць напояў прадаецца ў пластыкавай тары, Лукашэнка заявіў: "Ужо прасунутыя краіны, якія хварэюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад пластыка. Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом".

"Тым больш, што ў нас развітая гэтая сфера прамысловасці. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2019
 
Дата публикации:25.01.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:514
 
Ключевые слова:
Утилизация Вторсырьё Стеклотара Макулатура Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме