https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі складае 0,3%


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 лютага 2019 года склаў 0,3% і ў параўнанні з 1 лютага мінулага года знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,4%; у Мінскай вобласці — 0,3%; у Мінску — 0,1%.

На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 лютага 2019 года было 14,8 тыс. чалавек, што на 37,6% менш, чым годам раней (23,8 тыс.).

Наймальнікамі на 1 лютага заяўленыя звесткі аб наяўнасці 77,6 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 42,9% больш, чым на 1 лютага 2018 года (54,3 тыс.). Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 62,7% агульнага ліку вакансій супраць 58% год таму.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы на 1 лютага гэтага года склаў 0,2 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 лютага 2018 года — 0,4). У Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,3; у Гомельскай і Гродзенскай абласцях — 0,2; у Мінску і Мінскай вобласці — 0,1.

У студзені 2019 года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнуліся 13,8 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 9,8 тыс.

На створаныя працоўныя месцы і вакансіі, якія былі, пры спрыянні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 7,9 тыс. чалавек, або 57,7% тых, хто звярнуўся, з іх 5,4 тыс. беспрацоўных. На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 165 чалавек. У аплатных грамадскіх працах пры спрыянні службы занятасці ўзялі ўдзел 2,3 тыс. чалавек. На новае месца жыхарства і работы пераселена 9 сем`яў беспрацоўных.

У чацвёртым квартале 2018 года ўзровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 4,8% колькасці працоўнай сілы. Занятасць насельніцтва (суадносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) у гэты перыяд была на ўзроўні 68%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2019
 
Дата публикации:13.02.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:421
 
Ключевые слова:
Рынок труда Соцзащита в Беларуси Безработица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме