https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь праводзіць у Лондане роўд-шоу першага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства


Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.
У штаб-кватэры Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Лондане 16 студзеня праходзіць інвестыцыйная канферэнцыя (роўд-шоу), прысвечаная прэзентацыі першага ў Беларусі пілотнага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП) па рэканструкцыі ўчастка дарогі М-10.

Роўд-шоу праводзіцца з мэтай маркетынгавага прасоўвання праекта і накіравана на прыцягненне цікавасці вядомых сусветных кампаній да ўдзелу ў конкурсе па вызначэнні прыватнага партнёра. У канферэнцыі прымаюць удзел міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, кіраўнік адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка.

"На канферэнцыі будзе прэзентаваны інвестыцыйны клімат і дзелавы патэнцыял Рэспублікі Беларусь. Патэнцыйных інвестараў пазнаёмяць з аглядам макраэканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкай, станам і перспектывамі развіцця інфраструктуры транспартнага сектара", — адзначае прэс-служба Мінэканомікі.

Асобныя панэлі канферэнцыі будуць прысвечаны тэхнічным, фінансавым і прававым асаблівасцям праекта ДПП па рэканструкцыі ўчастка дарогі М-10, а таксама прэзентацыі прававога рэжыму парку "Вялікі камень".

Акрамя таго, запланавана правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам і менеджментам ЕБРР, а таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі міжнароднай інвестыцыйнай супольнасці.

Дзяржаўна-прыватнае партнёрства — гэта мадэль супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу, якая дазваляе рэалізаваць важныя сацыяльныя праекты з дапамогай інавацый, капіталу і рэсурсаў прыватнага бізнесу. Кантракт ДПП прадугледжвае, што прыватны партнёр стварае і на працягу абумоўленага кантрактам тэрміну абслугоўвае інфраструктурны аб`ект, пры гэтым вяртанне ўкладзеных інвестыцый можа быць забяспечана за кошт платы карыстальнікаў альбо бюджэту, альбо спалучэння гэтых дзвюх крыніц. Пасля заканчэння тэрміну кантракта актыў пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы.

Для стварэння інстытуцыйнага асяроддзя для рэалізацыі праектаў ДПП у Беларусі ў 2014 годзе быў створаны Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет і Цэнтр ДПП, які з`яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. У 2015 годзе быў прыняты закон "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве".

У 2018 годзе ўхвалены першы пілотны праект ДПП "Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-10: мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын, км 109,9 — км 195,15", ініцыятарам якога выступае Міністэрства транспарту і камунікацый. Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 26 лістапада 2018 года № 461. Дзяржаўным партнёрам выступіць Мінтранс. Прыватны партнёр, вызначаны па выніках конкурсу, будзе адказваць за праектаванне, рэканструкцыю (на працягу 2 гадоў), фінансаванне, утрыманне і тэхнічнае абслугоўванне (на працягу 18 гадоў) участкаў аўтадарогі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2019 
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Конкурс Дорожное строительство Государственно-частное партнёрство Реконструкция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме