https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: За пяць гадоў будгаліна страціла больш як 50 тысяч лепшых рабочых — яны едуць на заробкі за мяжу


Найважнейшымі задачамі будаўнічай галіны з`яўляюцца захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу, заявіў, як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.
"У апошнія гады ідзе сур`ёзны адток спецыялістаў. За пяць гадоў галіна страціла больш за 50 тысяч рабочых, лепшых рабочых, — сказаў Лукашэнка. — Яны едуць на заробкі за мяжу. Чаму там не бачна нашых падрадчыкаў?"

Паводле яго слоў, Савет міністраў так і не прыняў мер, каб усе гэтыя людзі працавалі ў беларускіх арганізацыях на тэрыторыі іншых дзяржаў. "Нагадваю ўраду: рост экспарту будаўнічых паслуг — найважнейшая задача. Жадаюць нашы спецыялісты працаваць — няхай працуюць. Аднак не толькі на карысць сваіх сем`яў, але і на карысць дзяржавы".

Лукашэнка адзначыў, што ў работнікаў будаўнічай галіны "заўсёды была, ёсць і будзе праца". "Яны бяруць удзел у развіцці ўсіх сектараў эканомікі, і пры гаспадарчым падыходзе, адказным стаўленні да выканання пастаўленых задач заробкі ім гарантаваныя, — сказаў ён. — Досыць плакаць пра недахоп добрых спецыялістаў. Шлях адзін — плаціце ім нармальна. Скароціце на 1,5-2% сабекошт па іншых артыкулах і аддайце гэтыя грошы будаўнікам. Іншага шляху няма".

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў вырашыць праблему ўзаемаразлікаў і забяспечыць будаўнікоў жыллём. "Неабходна у 2019 годзе вырашыць праблему ўзаемаразлікаў — і не толькі ў будаўнічай галіне. Гэта пытанне найважнейшае. Напружвайце кіраўнікоў (будпрадпрыемстваў.), яны стварылі самі гэтую праблему", — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць захавання кадраў у будаўнічай галіне — зарплата павінна быць добрай, але не менш важна забяспечыць жыллём саміх будаўнікоў. "Прадпрыемствам час падключацца да будаўніцтва жылля. Аддайце яго спецыялістам, у якіх вы маеце патрэбу, заключыўшы з імі дагавор. Праз жыллё мы "прывязваем" работнікаў да арганізацый", — адзначыў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што такі вопыт быў у савецкія часы.

Беларускі кіраўнік таксама заявіў, што ўзнагароджанне будаўнікоў у рэгіёнах і сталіцы павінна быць аднолькавае. "Як так атрымалася, што ў нас створаныя розныя ўмовы па аплаце працы для рабочых у Мінску і рэгіёнах? Рабочы на будоўлі за межамі сталіцы за кожную гадзіну працы атрымлівае на адзін рубель менш, чым такі ж рабочы ў Мінску, — сказаў ён. — У чым справа? У іх у рэгіёнах праца лягчэйшая або ўмовы лепшыя? Ці там у рабочых і іх сем`яў менш патрэбаў?"

Паводле яго слоў, з такімі падыходамі ніколі не ўдасца затрымаць людзей у малых гарадах і ў вёсцы. "Тэрмінова спыніце гэтую дыскрымінацыю. У нас усе грамадзяне роўныя, незалежна ад таго, дзе жывуць і працуюць. За такую ж  якасную працу павінна быць аднольковае ўзнагароджанне", — сказаў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2018
 
Дата публикации:23.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
Строительство Квалификация Гастарбайтеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме