https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у Беларусі


Пра гэта паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак 22 лістапада на рэспубліканскім семінары па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу.

"Па выніках гэтага семінара мы маем намер падрыхтаваць спецыяльную праграму па комплекснай забудове малых і сярэдніх гарадоў з выкарыстаннем вырабаў буйнапанэльнага домабудавання. Падыходы будуць такімі ж, якія мы ўкараняем у гарадах, толькі гэта будзе малапавярховае будаўніцтва", - растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.

Паводле яго слоў, кошт квадратнага метра, які сёння могуць прапанаваць беларускія прадпрыемствы, канкурэнтаздольны, разам з тым рэзервы для яго зніжэння яшчэ ёсць. Семінар па павышэнні эфектыўнасці будкомплексу Беларусі праходзіць 22-23 лістапада.

Сярод удзельнікаў - кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, дырэктары будаўнічых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

22 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:22.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Малые города Крупнопанельное строительство Социальная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме