https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $6,93 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $6 млрд 926,4 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За верасень 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $320 млн (на 4,4 працэнта) пасля росту ў жніўні на $216,2 млн (на 3,1 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках верасня абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму амаль $382 млн, а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у верасні садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

5 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:361
 
Ключевые слова:
Финансы Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме