https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле падлікаў урада, сярэдняя зарплата выходзіць на ўзровень у 1 тыс. рублёў і не будзе апускацца


Урад рыхтуе пералік мер, накіраваных на павышэнне даходаў нізкааплатных катэгорый работнікаў, паведаміў прэм`ер-міністр Сяргей Румас 16 кастрычніка па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.
"У наступным годзе кіраўнік дзяржавы даручыў ураду зрабіць асноўны ўпор на асоб, якія атрымліваюць невысокую заработную плату. І ўрад рыхтуе сёння пералік мер для таго, каб зарплата ў нізкааплатных слаёў насельніцтва расла больш высокімі тэмпамі", — прыводзіць словы Румаса прэс-служба ўрада.

Ва ўрадзе таксама разлічваюць, што паводле дадзеных за верасень бягучага года сярэдні заробак у краіне выйдзе на ўзровень у 1 тыс. рублёў і ў далейшым не будзе апускацца.

Паводле слоў Румаса, чарговае павышэнне працоўных пенсій адбудзецца 1 лістапада. "Сёння кіраўнік дзяржавы даручыў унесці пакет дакументаў па яшчэ адным, трэцім на працягу гэтага года, павышэнні пенсій у сярэднім на 5,3%. Такім чынам, з улікам гэтага павышэння рэальны рост пенсій сёлета з улікам інфляцыі складзе каля 8%", — цытуе прэм`ер-міністра прэс-служба ўрада.

Паводле яго слоў, урад найбліжэйшым часам унясе адпаведныя дакументы. "З 1 лістапада пенсіянеры атрымаюць 5-працэнтную прыбаўку да пенсіі", — дадаў Румас.

Яшчэ адно прынцыповае даручэнне кіраўніка дзяржавы заключаецца ў тым, каб вытрымліваліся прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні не меншым за 40%.

Як адзначыў Сяргей Румас, сёлета не ўдалося ўтрымаць гэтыя суадносіны. На 1 жніўня гэты паказчык быў роўны 36,2%. "Што тычыцца 2019 года, то кіраўнік дзяржавы жорстка даручыў, каб суадносіны ў 40% сярэдняй пенсіі да сярэдняй зарплаты былі адноўленыя, і выкананне даручэння будзе адным з ключавых паказчыкаў у рабоце ўрада", — заявіў прэм`ер-міністр.

У жніўні 2018 года сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў параўнанні з ліпенем вырасла на 1,4% і склала 987,5 рубля. Паводле звестак Белстата, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у жніўні 2018 года ў параўнанні са жніўнем 2017-га павялічылася на 11%.

Зарплата расце пасля зніжэння ў студзені, лютым і красавіку. У студзені 2018-га ў параўнанні са снежнем 2017 года зарплата знізілася на 136,3 рубля (на 13,7%) і склала 859 рублёў, у лютым у параўнанні са студзенем — на 8,6 рубля (на 1%) да 850,4; у сакавіку павялічылася на 76,4 рубля (на 9%) і склала 926,8 рубля, у красавіку — знізілася на 0,6% да 921 рубля, у маі — вырасла на 2,5% да 944 рублёў, у чэрвені — на 1% да 953,7, у ліпені — на 2,1% да 973,8 рубля.

Пры гэтым у бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—жніўні 2018 года склала 715,8 рубля, у жніўні — 720,5, што на 20,5 рубля, або на 2,8%, менш, чым у ліпені.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:16.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:577
 
Ключевые слова:
Статистика Заработная плата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме