https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША працягвае расці, еўра падаражэў больш чым на капейку


14 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0148 рубля (0,61%) і склаў 2,4250 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0023 рубля (0,11%) і склаў 2,1472 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,1620 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак увечары цэны на нафту маркі Brent упалі на 6,6%, дасягнуўшы мінімуму васьмі месяцаў. Да поўдня серады бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні ў 66,35 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3163 рубля і склаў 67,9975 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2018
 
Дата публикации:14.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:331
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме