https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падатковыя паступленні ад малога і сярэдняга бізнесу ў студзені-жніўні склалі 40,5 працэнта ў бюджэце Мінска


Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак 26-га верасня ў мэрыі на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва.
"Усяго ў сталіцы на гэты момант зарэгістравана 115 тыс. суб`ектаў малога і сярэдняга бізнесу. За студзень - жнівень бягучага года доля іх падатковых паступленняў у бюджэт Мінска вырасла да 40,5 працэнта: для параўнання, за аналагічны перыяд 2017 года іх уклад склаў 37,5 працэнта. Штогод гэты паказчык павялічваецца ў сярэднім на 3-3,5 працэнта. Верагодна, хутка малы і сярэдні бізнес дасягнуць адзнакі 50 працэнтаў", - адзначыў Аляксандр Крапак.

Прычым, падкрэсліў ён, рост долі падаткаў ад прыватнага бізнесу ў бюджэт сталіцы не сведчыць аб тым, што рэальны сектар эканомікі працуе слаба і доля яго паступленняў нізкая, а ўказвае на вялікі патэнцыял іх узаемадзеяння.

"Нам трэба развіваць тэму сумеснай дзейнасці рэальнага сектара і суб`ектаў малога бізнесу. Прадпрымальнікам цікава ўдзельнічаць у рабоце дзяржавы, як і дзяржаве цікава ўдзельнічаць у рабоце бізнесу. У нас ёсць праекты, якія можна рэалізаваць сумесна. Горад будзе ўдзяляць гэтаму ўвагу, таму што ў такім выпадку капіталы абодвух бакоў пойдуць на карысць Мінска, на развіццё яго інфраструктуры", - сказаў намеснік старшыні гарвыканкама.

Аляксандр Крапак таксама паведаміў, што за студзень-жнівень у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў Мінску колькасць новазарэгістраваных арганізацый вырасла на 10 працэнтаў. Стала больш і рамеснікаў.

На яго думку, станоўча паўплываў на іх павелічэнне дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Нормы прававога акта стварылі аптымальныя ўмовы для арганізацыі і развіцця бізнесу, пасадзейнічалі росту колькасці самазанятасці.

Прадпрымальнікі сталі актыўней займацца бізнесам, перасталі блытацца ў сістэме падаткаабкладання, атрымалі шэраг ільгот і прэферэнцый, дадаў ён.

Акрамя тэмы развіцця малога і сярэдняга бізнесу, на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ўзнімалася пытанне ўдзелу бізнесу ў фінансаванні падрыхтоўкі кадраў.

Быў прадстаўлены праект сэрвісу "Даўгоў няма", які можа дапамагчы вырашыць праблему запазычанасці. Таксама размова ішла аб абыходжанні з адходамі вытворчасці.

Намеснік генеральнага дырэктара па развіцці ТДА "Экалогія горада" Уладзімір Масленнікаў прадставіў праект па зборы смецця ў кантэйнеры заглыбленага тыпу, якія ўжо зарэкамендавалі сябе ў гарадах Еўропы і Расіі. Іх выкарыстанне дасць магчымасць знізіць нагрузку на дарожнае палатно і забяспечыць больш прывабны выгляд месцаў збору адходаў.

26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:456
 
Ключевые слова:
Налоги Мінск Бюджет Предпринимательство Декрет №7
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме