https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі заклікае да адзінства і сумесных дзеянняў унутры СНД на фоне разбурэння існуючай сістэмы міжнароднага гандлю


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 28-га верасня ў Душанбэ на саміце Садружнасці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нязменным прыярытэтам членства Беларусі ў СНД застаецца ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым ён адзначыў, што сусветныя рыначныя адносіны ўсё больш страчваюць прыкметы цывілізаванага ўзаемадзеяння паміж краінамі.

"Мы бачым, як з падачы Захаду безапеляцыйна, у аднабаковым парадку разбураецца ствараемая дзесяцігоддзямі сістэма міжнароднага гандлю. Выкарыстанне неправавых механізмаў ператвараецца ў норму і ставіць нашы эканомікі ў нестабільнае становішча", - сказаў беларускі лідар.

"Толькі разам мы зможам паспяхова процістаяць гэтым новым выклікам. З аднаго боку, мы павінны аб`яднаць намаганні для сумеснай абароны інтарэсаў на глабальным рынку. З іншага - актывізаваць узаемны гандаль і інвестыцыі, пашыраць прамысловую кааперацыю. У цэлым адказаць кансалідацыяй і павышэннем ролі Садружнасці як рэгіянальнага іграка", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт са шкадаваннем канстатаваў, што ў бакоў у СНД адсутнічае агульнае бачанне і генеральны план развіцця Садружнасці. Не ўдалося да канца сфармуляваць тэарэтычную мадэль і стварыць практычную стратэгію эканамічнай інтэграцыі нашых краін.

"У рамках адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій мы пачалі рэвізію Канцэпцыі далейшага развіцця СНД. Прапаную даручыць урадам абнавіць у гэтым дакуменце эканамічны блок, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ён можа стаць ідэалагічнай асновай для больш поўнага выкарыстання навукова-вытворчага і інвестыцыйнага патэнцыялу ў рамках Садружнасці. Неабходна разумна ўвязаць гэта з распрацоўкай Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд пасля 2020 года".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, і ў канцэпцыі, і ў стратэгіі трэба замацаваць сучасныя арыенціры, вызначыць агульныя кропкі эканамічнага росту. "Лічу, што нашай Міжпарламенцкай асамблеі таксама неабходна цесна падключыцца да гэтай работы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

28 верасня 2018, Душанбэ
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:458
 
Ключевые слова:
Саммит Душанбе Экономическое сотрудничество Интеграция СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме