https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Узбекістан зацвердзілі праграму супрацоўніцтва ў сферы стандартызацыі на 2019-2020 гады


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Беларусі Валянцін Татарыцкі і генеральны дырэктар агенцтва "Узстандарт" Дзілшод Сатараў у ходзе 41-й Генеральнай асамблеі ISO ў Жэневе падпісалі праграму супрацоўніцтва ў сферы стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці на 2019-2020 гады.

"Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй, дакументамі ў галіне тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі, дзяліцца вопытам пры правядзенні семінараў, стажыровак спецыялістаў", - расказалі ў прэс-службе. Узбекскія спецыялісты азнаёмяцца з вопытам укаранення ў Беларусі інфармацыйных тэхналогій у галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці, функцыянаваннем дзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадукцыі Беларусі.

Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі праінфармуе аб супрацоўніцтве з натыфікаванымі органамі ЕС у галіне ацэнкі адпаведнасці, у тым ліку пры работах па атрыманні права нанясення СЕ-маркіроўкі прадукцыі. У галіне метралогіі бакі плануюць параўнанне дзяржаўных эталонаў і іх каліброўкі.

Прадугледжана рэалізацыя праграм праверкі кваліфікацыі лабараторый, якія ажыццяўляюць выпрабаванні прадукцыі, што пастаўляецца.

Чакаецца, што рэалізацыя гэтай праграмы супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва паміж органамі стандартызацыі дзвюх краін, аб якім было заяўлена на ўзбекска-беларускім форуме дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Гэты форум адбыўся 12 верасня 2018 года ў Ташкенце ў рамках афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

28 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:477
 
Ключевые слова:
Узбекистан Метрология Стандартизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме