https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і В`етнам плануюць павялічыць тавараабарот да паўмільярда долараў


Аб гэтым паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала АНТ.
Беларусь і В`етнам плануюць павялічыць тавараабарот да $0,5 млрд

"Мы дамовіліся, што трэба выходзіць на тавараабарот $0,5 млрд. Фактычна трэба ў тры разы павялічыць тое, што сёння маем. Мы ў размове з выконваючай абавязкі прэзідэнта В`етнама пагадзіліся, што ў першую чаргу гэтага трэба дасягаць за кошт сумесных кампаній і супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў. У іх 63 правінцыі, 100-мільённае насельніцтва, узровень жыцця расце, тэмпы эканамічнага росту - 6,5 працэнта ў год, а тое і больш. Патэнцыял ёсць", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Разглядаліся пытанні стварэння сумесных кампаній, у першую чаргу з Мінскім аўтамабільным заводам. ЕАЭС і В`етнам падпісалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю.

"Што трэба зрабіць парламентам, каб гарманізаваць заканадаўства нашых краін, каб атрымаць максімальны эфект ад гэтага дагавора? Мы са старшынёй Нацыянальнага сходу В`етнама абмеркавалі гэтыя пытанні, дамовіліся, што пакладзём гэта на адпаведны праект пагаднення, які, хутчэй за ўсё, падпішам у час яе візіту да нас у Беларусь у першым паўгоддзі 2019 года", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Беларусь і В`етнам плануюць таксама развіваць супрацоўніцтва ў галіне навукі і інавацый. "Самае галоўнае, што мы дамовіліся па пытаннях, звязаных з навукова-тэхналагічнай, навукова-інавацыйнай бяспекай. Кіраўнік В`етнамскай акадэміі навук і тэхналогій у канцы бягучага года будзе ў нас з візітам па запрашэнні НАН Беларусі", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Хутка пачнецца асенняя сесія парламента Беларусі. "На парадку дня шмат пытанняў, звязаных са стварэннем больш камфортных умоў для бізнесу. Гэта і пытанні дэкрэта нумар 7, унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс, Грамадзянскі кодэкс, заканадаўства аб інвестыцыйнай дзейнасці", - расказаў старшыня Савета Рэспублікі.

1 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:502
 
Ключевые слова:
Вьетнам Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме