https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-ліпені склаў Br3,2 млрд


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года склаў Br3,2 млрд.

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень склаўся ў суме Br4,6 млрд.

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,4 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br22,1 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br10,3 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень 2018 года склаліся ў суме Br29,5 млрд, або 63,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br13,8 млрд, або 66 працэнтаў. Паступленне ПДВ склала Br6,4 млрд, або 63,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Падатку на прыбытак паступіла Br2 млрд, або 61,9 працэнта.

Акцызы паступілі ў суме Br1,5 млрд, або 61 працэнт.

Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br3,1 млрд, або 81,7 працэнта. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br7,9 млрд (58,5 працэнта), Фонд універсальнага абслугоўвання - Br30,9 млн (80,3 працэнта), Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br22,9 млн (110,6 працэнта), Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,5 млн (41,7 працэнта).

Па стане на 1 жніўня запазычанасць па падатках і зборах склала Br215,9 млн. Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень склалі Br24,9 млрд, або 54,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br10,6 млрд, або 51,8 працэнта.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br4,4 млрд (43,2 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,6 млрд (61,7 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br8 млрд (56,1 працэнта).

Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br7,5 млрд (55,9 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br8,8 млн (22,9 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br12,6 млн (60,9 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн (16,7 працэнта).

31 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:357
 
Ключевые слова:
Бюджет Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме