https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Казахстан дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб стабілізацыі курсаў валюты


Раней урад Казахстана спыніў дзеянне аналагічнага міжурадавага пагаднення з Расіяй.
Урад Казахстана вырашыў дэнансаваць міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб мерах па забеспячэнні ўзаемнай канвертавальнасці і стабілізацыі курсаў казахстанскага тэнге і беларускага рубля, паведамляецца на казахстанскім інфармацыйна-прававым партале.

"Гэтая пастанова ўводзіцца ў дзеянне з дня яе падпісання", - сказана ў дакуменце.

Крыніца ў банкаўскай сферы паведаміла, што пагадненне дэнансавана па той жа прычыне, як і аналагічны дакумент з Расіяй. Наконт апошняга Нацбанк Казахстана тлумачыў у пачатку 2023 года, што пагадненне больш не актуальнае.

У Астане лічаць, што цяпер дастаткова нарматыўна-прававой базы ЕАЭС, і дэнансацыя старых двухбаковых дагавораў – гэта тэхнічная працэдура.

Згаданае пагадненне з Беларуссю набыло моц у 1998 годзе. У прыватнасці, дакумент рэгуляваў тое, як нацбанкі дзвюх краін фармуюць афіцыйныя курсы казахстанскага тэнге і беларускага рубля. Гэта трэба было рабіць на аснове суадносін попыту і прапановы на ўнутраных валютных рынках.

"Пры адсутнасці попыту і прапановы на куплю і продаж нацыянальных валют Бакоў афіцыйныя курсы на іх устанаўліваюцца на падставе крос-курсу да долара ЗША", - сказана ў дакуменце.

Нацбанк Беларусі на дадзены момант не каментуе дэнансацыю пагаднення і не тлумачыць, ці адаб’ецца яна нейкім чынам на ўзаемных курсах тэнге і беларускага рубля ў дзвюх краінах.

Мінск, 2 жніўня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:02.08.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Валюта Тенге Белоруский рубль Финансы ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме