https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк: лічбавы беларускі рубель плануецца ўвесці да канца 2026 года


Аб гэтым сказаў на брыфінгу "Рэалізацыя праекта па ўкараненні на плацежным рынку Рэспублікі Беларусь лічбавага беларускага рубля" намеснік начальніка Упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацыянальнага банка Міхаіл Дземідзенка.
Праўленнем Нацыянальнага банка адобрана Канцэпцыя лічбавага беларускага рубля (ЛБР) і прынята рашэнне аб пачатку распрацоўкі платформы ЛБР.

Рэалізацыя праекта разлічана на бліжэйшыя тры гады. "Бягучы год будзе прысвечаны распрацоўцы платформы ЛБР, а таксама даследаванням эканамічных і тэхналагічных аспектаў трансгранічных плацяжоў. Таксама мы зоймемся даследаваннем ананімнасці, паколькі мы мяркуем, што некаторыя сумы грошай могуць быць ананімнымі. Акрамя таго, мы плануем заняцца даследаваннем афлайн-плацяжоў - плацяжы паміж эканамічнымі агентамі без доступу да платформы. У 2025 годзе прадугледжваецца ўкараненне платформы ЛБР, але ў абмежаваным аб’ёме. Плануюцца В2В-плацяжы з рэальным коштам і, магчыма, будуць запушчаны трансгранічныя плацяжы, маем намер апрабаваць рэалізацыю смарт-кантрактаў. Да канца 2026 года плануецца паўнацэнная работа плацяжоў паміж бізнесам, насельніцтвам, дзяржавай", - сказаў Міхаіл Дземідзенка.

Лічбавы беларускі рубель (ЛБР) - гэта лічбавая форма беларускага рубля, законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, мае аднолькавую цэннасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём, з’яўляецца прамым патрабаваннем да Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і эмітуецца ім. Разлікі з выкарыстаннем лічбавага беларускага рубля плануецца адносіць да безнаяўных разлікаў.

Асноўнымі мэтамі ўкаранення лічбавага беларускага рубля з’яўляюцца пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах.

6 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:654
 
Ключевые слова:
Цифровизация Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме