https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады


Пра гэтапаведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады. Гэта пытанне пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў гэтай краіне, абмеркаваў з прэм`ер-міністрам Казахстана Бакытжанам Сагінтаевым і яго першым намеснікам Аскарам Маміным.

"Бакі адзначылі гатоўнасць да правядзення 12-13 верасня ў Брэсце 14-га пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і прыняцці дарожнай карты супрацоўніцтва на 2019-2020 гады", - расказалі ў ведамстве.

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі, адзначана дадатная дынаміка росту аб`ёму ўзаемнага гандлю ў апошнія гады і выказана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і інвестыцыйнай дзейнасці.

Асобную ўвагу бакі ўдзялілі рэалізацыі дагавора аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года, падпісанага 29 лістапада 2017 года ў Мінску.

9 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:400
 
Ключевые слова:
Казахстан Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме