https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развіццё сваёй сельскай гаспадаркі Беларусі абыходзіцца танней, чым імпарт харчавання


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падчас наведвання палёў 1-й Мінскай птушкафабрыкі.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка адзначыў той факт, што адзін аграрый дае працу сямі-васьмі людзям, бо проста сабраць збожжа недастаткова, каб атрымаць свежы хлеб або якасны камбікорм.
"Калі мы гэта спынім, уявіце: паўкраіны будзе хадзіць без працы", — сказаў ён.

Акрамя таго, адзначыў кіраўнік дзяржавы, пад сельскую гаспадарку шмат у чым "заточаная" і прамысловасць Беларусі: ад вытворчасці плугоў да суперкамбайнаў.

"Мы ўжо пераканаліся на практыцы, што гэта ў цэлым нам танней абыходзіцца, чым купляць імпартнае малако, мяса", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён прывёў у прыклад Расію, дзе актыўна ўзяліся за развіццё сваёй сельскай гаспадаркі, нягледзячы на наяўнасць велізарных рэсурсаў, якія дазваляюць імпартаваць прадукцыю.

На думку кіраўніка дзяржавы, нездарма з`явіўся і сам тэрмін "харчовая бяспека".

"Калі ў цябе няма свайго і табе хтосьці пастаўляе, ён у любы момант цябе можа ўзяць за горла. І ўсё — няма незалежнасці, няма суверэнітэту, — падкрэсліў Лукашэнка. — Хто не нюхаў гэтага хлеба, той ніколі не зразумее, што трэба мець сваё. Усё трэба мець сваё, на што мы здольныя. Гэта падымае нацыю, людзей, дае магчымасць ім зарабляць".

З іншага боку, дадаў ён, стаіць пытанне: ці трэба сёння Беларусі вырабляць значна больш сельгаспрадукцыі, чым ёсць.

"Мы не будзем фарсаваць гэта, таму што прадаць цяжка. Вы бачыце, як мы прабіваемся на кітайскі рынак, дыверсіфікуем продаж харчавання па ўсім свеце, каб не залежаць ад аднаго расійскага рынку. Мы ідзем ва ўсе пункты для таго, каб прадаць тое, што мы сёння вырабляем з лішкам", — канстатаваў Лукашэнка.

Аднак у перспектыве, упэўнены ён, харчаванне будзе запатрабаванае ў свеце ўдвая. "Афрыка падымаецца, той жа Кітай будзе спажываць нямала. Як толькі ўбачым, што трэба больш, мы павялічым", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2018
 
Дата публикации:01.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:429
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Агропромышленный комплекс Сельское хозяйство Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме