https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Нацбанка супраць фіксаванага абменнага курсу рубля


Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур выступае супраць фіксаванага абменнага курсу рубля. Гэта вынікае з яго інтэрв`ю газеце "Рэспубліка".
"Пры фіксаваным курсе неабходныя збалансаванае развіццё і строгае захаванне макраэканамічнай, грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі. Самае праблематычнае, што эканоміка ў нас адкрытая, таму адчувае ўплыў шматлікіх знешніх фактараў. І пры "непарушным" курсе немінуча назапашваюцца розныя дысбалансы, ліквідаваць якія можна фактычна толькі праз інструмент дэвальвацыі. А яна вялікай карысці эканоміцы не прыносіць. Асабліва калі міжнародныя рынкі знаходзяцца ў перманентнай валацільнасці", — сказаў Калаур.

Паводле яго слоў, ёсць свая прывабнасць у прывязцы рубля да адной з моцных сусветных валют.

"Зніжаюцца дэвальвацыйныя, адпаведна, і інфляцыйныя чаканні, дасягаецца макраэканамічная стабільнасць. Аднак Нацыянальны банк тады стаіць перад складаным выбарам у вызначэнні справядлівага абменнага курсу. Бо ў кожнага ўдзельніка рынку свой інтарэс: экспарцёрам больш выгадны слабы рубель, імпарцёрам — моцны, для адных аптымальная прывязка да долара, для другіх — да еўра, для трэціх — да расійскай грашовай адзінкі", — адзначыў кіраўнік Нацбанка.

Калаур падкрэсліў, што ў неабходнасці пераходу на плаваючы курс сумневаў не было.

"Прынамсі, знешнія шокі абсарбуюцца за кошт курсавых ваганняў. Дэвальвацыйныя рызыкі не назапашваюцца, эканоміка развіваецца збалансавана, захоўваюцца прымальныя ўмовы для экспарцёраў. Вынікі апошніх гадоў даказалі правільнасць нашай пазіцыі. Валютны рынак, фінансавая сістэма, банкаўская сфера стабільныя, а курсавыя рызыкі для эканомікі знаходзяцца на прымальным узроўні", — лічыць ён.

БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2018
 
Дата публикации:04.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Курс валют Девальвация Валютный рынок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме